"Свет - гэта кніга, і тыя, хто не падарожнічаюць, паспяваюць пражыць толькі першую старонку", - казаў Г.Х.Андэрсан.
Зрабіце ж першы крок да свайго падарожжа - прыходзьце 28 верасня ў музей Максіма Багдановіча на Вандроўны КВІЗ за натхненнем, цудоўным настроем і новымі сябрамі (а можна і са сваёй камандай).
Што вас чакае:
Віктарына па Беларусі
Вандроўны КРАКАДЗІЛ
Падарожная логіка
Літаратурны аўтаспын
Капітанскі марафон
А самае галоўнае - цёплая сяброўская атмасфера з нязмушанымі размовамі і прыемнымі сюрпрызамі.
Чакаем вас 28 верасня а 16 гадзіне.
Запіс абавязковы па спасылцы https://clck.ru/3PDVTp
Кошт квітка - 10 рублёў
Вуліца М.Багдановіча, 7а