Выстава «Персанажы»


Выстава з музейнай калекцыі "Персанажы" складаецца з графічных прац, у цэнтры якіх - выява чалавека. Гэта ілюстрацыі да літаратуры (Біблія, Гогаль, Шолам-Алейхем, антычныя міфы), працы, прысвечанныя традыцыйнаму габрэйскаму жыццю, успамінам дзяцінства, лірычнаму вобразу мастака. Графічныя аркушы Марка Шагала ў экспазіцыі дапоўнены працамі Анатоля Каплана і Ісахара Бер Рыбака.

750